Совбел 2016 КСУП
Сельскохозяйственное предприятие, специализирующееся на мясо-молочном животноводстве. Выращивание сельскохозяйственных культур: зерновые, зернобобовые, сахарная свекла, рапс.
У аграгарадку Вішнева адбылося раённае свята ўраджаю «Дажынкі-2025», якое сабрала землякоў і гасцей каля мясцовага Дома культуры. Паводле даўняй традыцыі, «дажынкавы» сноп стаў сімвалам урадлівасці і дабрабыту, а сама імпрэза ператварылася ў сапраўдны фестываль працы і музыкі.
Ганаровае права ўзняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь надалі дырэктару КСУП «АграСолы» Вользе Лук’яненцы і вадзіцелю КСУП «Сінькі» Сяргею Горбачу. Сцяг свята «Дажынкі-2025» узнялі кіраўнік КСУП «Саўбел 2016» Іван Каханоўскі і камбайнер гэтай жа гаспадаркі Уладзімір Шчуроўскі.
Удзельнікі мерапрыемства пачулі вынікі жніва: КСУП «АграСолы» намалаціла больш за 17 тыс. тон збожжа, філіял «Жодзішкі» – больш за 15 тыс., КСУП «Саўбел 2016» – звыш 10 тыс., ВКУП «Саўгас Смаргонскі» – 10 тыс., КСУП «Сінькі» – амаль 8 тыс. тон.
Караваі з мукі новага ўраджаю ўручылі кіраўніцтву раёна і гаспадарак. З прывітальным словам да прысутных звярнуліся прадстаўнікі аблвыканкама і райвыканкама, пасля чаго пачалася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання.
Сярод адзначаных – кіраўнікі і спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў, трактарысты, камбайнеры, вадзіцелі, аператары збожжасушыльных комплексаў. Лепшымі гаспадаркамі прызналі КСУП «АграСолы» (1 месца), КСУП «Сінькі» (2 месца) і філіял «Жодзішкі» (3 месца).
Асаблівыя ўзнагароды атрымалі абсалютныя пераможцы сёлетняга жніва – камбайнеры Аляксандр Яроўскі і Віктар Каралёў (філіял «Жодзішкі»).
Святочную праграму ўпрыгожылі канцэртныя нумары мясцовых і сталічных артыстаў. Гучалі песні, віншаванні і словы падзякі тым, хто сваёй штодзённай працай забяспечвае харчовую бяспеку і дабрабыт роднай зямлі.
Сообщение о неточности