Совбел 2016 КСУП
Сельскохозяйственное предприятие, специализирующееся на мясо-молочном животноводстве. Выращивание сельскохозяйственных культур: зерновые, зернобобовые, сахарная свекла, рапс.
15 лістапада ў раённым Цэнтры культуры адбылася ўрачыстасць, прысвечаная Дню працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Атмасферу свята стварала жывая музыка, а ў спецыяльна абсталяваных фотазонах удзельнікі мерапрыемства маглі зрабіць памятныя здымкі.
Святочная праграма распачалася з тэатралізаванай кампазіцыі, падчас якой работнікі РЦК прадэманстравалі свае творчые і артыстычныя здольнасці.
Далей на сцэну запрасілі кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў раёна, старшыню Смаргонскага райвыканкама Андрэя Гардзея, першага намесніка старшыні — начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Руслана Жукоўскага. Гасцям уручылі традыцыйныя караваі са збожжа новага ўраджаю.
Ад камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню ўзнагароды атрымалі:ветурач КСУП «Саўбел 2016» Іван Давыдаў;аператар і механізатар філіяла «Смаргонская птушкафабрыка» ААТ «Лідахлебапрадукт» Таццяна Станкоўская;трактарыст-машыніст ВКУП «Саўгас Смаргонскі» Аляксей Пятроўскі;майстар крупяннага цэха УВП «Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў» Алена Філіпава;вядучы заатэхнік гэтага ж прадпрыемства Вікторыя Шпаковіч.
Дыпломамі Гродзенскага абласнога Аграпрамысловага Саюза адзначылі дырэктара ВКУП «Саўгас Смаргонскі» Паўла Цвёрдага, які заняў трэцяе месца ў конкурсе «Лепшы кіраўнік сельскагаспадарчай арганізацыі» і таксама трэцяе месца па выніках вытворчасці малака за 3 квартал 2025 года.
Сем работнікаў атрымалі ганаровыя граматы Смаргонскага райвыканкама, яшчэ сем — падзячныя пісьмы старшыні райвыканкама.
Акрамя таго, старшыня Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў і кіраўнік мясцовага аддзялення партыі «Белая Русь» Сяргей Кудзеньчук уручыў тры ўзнагароды ад раённага Савета дэпутатаў.Пяць работнікаў былі адзначаны падзячнымі пісьмамі Смаргонскага раённага Савета Беларускай партыі «Белая Русь» за шматгадовую добрасумленную працу і высокія вытворчыя вынікі.
Сообщение о неточности