Меню
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Совбел 2016 КСУП

Совбел 2016 КСУП

Сельскохозяйственное предприятие, специализирующееся на мясо-молочном животноводстве. Выращивание сельскохозяйственных культур: зерновые, зернобобовые, сахарная свекла, рапс.

Рух – гэта жыццё

Рух – гэта жыццё

«Мне было 10 гадоў, калі памёр бацька Пятро. Я быў самы старэйшы ў сям’і з чатырох дзяцей. Трэба было дапамагаць маці Марыі, працаваць. У школе скончыў толькі шэсць класаў, а далей – праца», – узгадвае мужчына.

Пасціў кароў, потым у Смаргоні ў сельгастэхніцы адвучыўся на трактарыста. Леанід Пятровіч так усё жыццё і адпрацаваў трактарыстам. Палеткі, дарогі – яго лёс непарыўна звязаны з зямлёй. Сын таксама пайшоў па слядах бацькі, стаў трактарыстам.

«Праца няпростая, але прывык. Трактар – мая стыхія, столькі гадоў за рулём – і дагэтуль сняцца палі…» – кажа ён з лёгкай усмешкай.

У сэрцы заўсёды было месца для сям’і. Жонка Рэгіна таксама працавала ў гаспадарцы. Пражылі разам 50 гадоў, выхавалі сына Пятра і дачку Алу. Унучак пяцёра, праўнукаў двое. Прыязджаюць, дапамагаюць, але большую частку часу Леанід Пятровіч жыве адзін. Дапамогу па хаце аказвае сацыяльны работнік. Адзінокім сябе мужчына не лічыць яшчэ і таму, што побач з ім верны сабака Дружок.

«Кожны дзень, калі надвор’е дазваляе, гуляем з Дружком па вуліцы. Рух –  гэта жыццё, трэба рухацца», – кажа ён, пяшчотна пагладзіўшы сабаку за вухам.

Асабліва мужчына любіць восень – час збору журавін. Раней мог пайсці ў лес на цэлы дзень, цяпер сіл менш, але звычка засталася.

«Журавіны люблю збіраць. Ціхі лес, паветра  свежае, дыхаецца лягчэй. Вось толькі ногі ўжо не тыя…» – уздыхае ён.

Контактная информация

  • Пн
    Рабочее время
    08:00 - 17:00
    Перерыв
    13:00 - 14:00
  • Вт
    Рабочее время
    08:00 - 17:00
    Перерыв
    13:00 - 14:00
  • Ср
    Рабочее время
    08:00 - 17:00
    Перерыв
    13:00 - 14:00
  • Чт
    Рабочее время
    08:00 - 17:00
    Перерыв
    13:00 - 14:00
  • Пт
    Рабочее время
    08:00 - 17:00
    Перерыв
    13:00 - 14:00
  • Сб
    Выходной
  • Вс
    Выходной

Контактное лицо

Габрукевич Александр Вацлавович
  • Габрукевич Александр Вацлавович
  • Директор