"Паклон табе хлебны колас" — зажынкі у КСУП "Саўбел 2016"
У камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве "Саўбел 2016", у гонар будучага ўраджаю адбыліся зажынкі "Паклон табе хлебны колас".
Удзельнікаў жніва віталі дырэктар "Вішнеўскага дома культуры" Альфрэда Дыро і калектыў мастацкай самадзейнасці "Лешчаняцкага сельскага клуба", а таксама спецыялісты КСУП "Саўбел 2016".
Галоўным спецыялістам па ідэалагічнай рабоце Наталляй Буйноўскай быў зажаты першы сноп і ўручаны дырэктару Марку Іванавічу Новіку.
Па традыцыі на добры будучы ўраджай удзельнікі свята раздзялілі святочны зажыначны каравай.
Ксёндз Войстамскай парафіі Вадзім Сурвіла благаславіў ніву і тэхніку, пасля чаго дырэктар гаспадаркі Марк Новік абвясціў старт у поле! На бітву за новы ураджай!