Совбел 2016 КСУП
Сельскохозяйственное предприятие, специализирующееся на мясо-молочном животноводстве. Выращивание сельскохозяйственных культур: зерновые, зернобобовые, сахарная свекла, рапс.
10 лістапада на сцэну раённага Цэнтра культуры падымаліся тыя, на чыіх плячах трымаецца харчовая бяспека нашай дзяржавы. Віншаванні прымалі старшыні сельгаспрадпрыемстваў, аграномы, заатэхнікі, механізатары, вадзіцелі, аператары машыннага даення і іншыя працаўнікі сяла.
Павіншаваць іх з прафесійным святам прыйшлі старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук, старшыня райвыканкама Генадзь Харужык, першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сяргей Мядзвецкас. Свае ўзнагароды ўручылі грамадскія арганізацыі Смаргоншчыны: БРСМ, “Белая Русь”, “Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў”, Смаргонскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў і асобна раённая арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.
Па добрай традыцыі ўручылі Пераходныя прызы былых старшынь калгасаў: Пятра Карнея – у галіне раслінаводства і Міхаіла Крутаўцова – у галіне жывёлагадоўлі. Сёлета абодва прызы паехалі ў КСУП “АграСолы”.
Каб святочная праграма атрымалася сапраўды ўрачыстай і радаснай, да віншаванняў далучыліся артысты: супрацоўнікі раённага Цэнтра культуры, калектывы “Хутарок”, “Кужэліца”, “Вілляначка”, “Міраж”, “Кантабіле”, “Viva-Diva”, рэтра Вумэн Трыа, “PerformanceShowStudio”. Завяршыла праграму выступленне Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь, вакальнай групы “Чысты голас”.